
Публічная лекцыя Цімоха Акудовіча ў Музеі Вольнай Беларусі. Ад кааператыва да магістрата: беларуская традыцыя супольнага фінансавання.
Як беларусы стагоддзямі дзейнічалі разам, калі не маглі разлічваць на дзяржаву?
Складацца на агульную справу — традыцыя, якая на нашых землях значна старэйшая, чым можа падацца. Цэхавыя брацтвы часоў ВКЛ, суполкі і таварыствы XIX стагоддзя, кааператыўны рух Заходняй Беларусі, касы ўзаемадапамогі беларусаў у пасляваеннай Польшчы і на эміграцыі — усё гэта звёны адной гісторыі: гісторыі пра тое, як супольнасць вучылася падтрымліваць сябе ўласнымі сіламі.
На лекцыі прасочым гэтую традыцыю праз розныя эпохі і паглядзім, што з гэтага досведу жыве сёння — і як выглядае яе сучасны працяг. Напрыканцы выступу распавядзем пра сучасны праект кааперацыі ў замежжы - Беларускія Магістраты.
14 ліпеня, 18:00
Музей Вольнай Беларусі
Foksal 11/1, Warszawa
Уваход: па данатах ад 20 zł