Працягваецца збор сродкаў на навагоднія падарункі для дзяцей беларускіх палітвязняў, добраахвотнікаў і добраахвотніц
November 22, 2026
50 дзяцей, 50 падарункаў, адно свята, якое мы можам стварыць разам!
Музей Вольнай Беларусі ў Варшаве рыхтуе навагоднюю Ялінку для дзяцей беларускіх палітвязняў, добраахвотнікаў і добраахвотніц. Сёлета чакаем 50 маленькіх гасцей — і хочам, каб кожнае дзіця атрымала свой падарунак.
Пляцоўка, святочная праграма і артысты ўжо ёсць. Цяпер наша галоўная задача — сабраць 2 100 еўра на падарункі.
Ужо сабралі 440 еўра! Дзякуй усім, хто падтрымаў збор. А для тых, хто яшчэ не паспеў далучыцца, мы падрыхтавалі невялікі бонус: на Gronka можна не толькі падтрымаць свята, але і атрымаць прызы з музейным мерчам.
Адзін падарунак каштуе каля 40 еўра. Але не абавязкова ахвяраваць усю суму: кожныя 10 ці 20 еўра набліжаюць нас да мэты.
Далучайцеся да збору! Няхай у кожнага дзіцяці будзе свой калядны падарунак.