Павел Севярынец: прэзентацыя кнігі і акдрытая сустрэча ў Музеі Вольнай Беларусі

Icon
August 9, 2026
News Main Image

Запрашаем на сустрэчу з Паўлам Севярынцам – беларускім палітыкам, публіцыстам і адным з найбольш вядомых прадстаўнікоў дэмакратычнага руху Беларусі.

У Музеі Вольнай Беларусі ён прадставіць сваю новую кнігу «Беларусь – гэта святое», якая была створана на аснове матэрыялаў, народжаных у зняволенні. У выданне ўвайшлі 71 малюнак беларускіх храмаў, 71 разважанне і 22 вершы, многія з якіх былі ўпершыню апублікаваныя пасля вызвалення палітыка.

Пасля прэзентацыі адбудзецца адкрытая размова з Паўлам Севярынцам.

Невыпадкова сустрэча адбудзецца 9 жніўня – у дзень, які стаў адной з ключавых дат у найноўшай гісторыі Беларусі і займае асаблівае месца ў памяці нашага музея.

9 жніўня, 15:00

Музей Вольнай Беларусі