23 жніўня | Музей Вольнай Беларусі
На закрыцці выставы, прысвечанай беларускаму 2020-му, Papa Bo Selektah зладзіць адмысловы музейны рэйв.
У 2020-м ягоныя сэты гучалі на дваравых акцыях і вялікіх пратэстных маршах. Праз шэсць гадоў гэтая гісторыя вяртаецца ўжо ў музей — але не для таго, каб пакрыцца пылам.
Гэтым разам замест звычайнага танцавальнага сэту Papa Bo расставіць на віртуальных музейных паліцах аўдыяартэфакты, гукавыя рэліквіі, дзіўныя экспанаты і рэдкія ўзоры, якія прабіраюць цела, памяць і душу.
Музыка, якую хочацца разглядаць.
Экспанаты, пад якія хочацца танчыць.
Выстава зачыняецца. Рэйв пачынаецца.