
13 ліпеня запрашаем у Музей Вольнай Беларусі на вечар, прысвечаны сіле слова, памяці і салідарнасці.
У праграме:
18:00 — вітальныя прамовы прадстаўнікоў Музея Вольнай Беларусі, Генеральнага прадстаўніцтва Фландрыі, PEN Belarus і PEN Flanders.
18:15 — экскурсія па выставе «Кропка ўваходу», якая прадстаўляе як найноўшыя паступленні ў калекцыю Музея Вольнай Беларусі, так і знакавыя артэфакты беларускага дэмакратычнага руху.
19:30 — панэльная дыскусія «Слова супраць гвалту. Культура і правы чалавека ў Беларусі».
Удзельнікі:
• Алесь Бяляцкі — лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру;
• Кацярына Андрэева — журналістка, былая палітычная зняволеная;
• Таццяна Нядбай — старшыня PEN Belarus.
Мадэратарка — Alicja Gescinska, старшыня PEN Flanders.
Якую ролю адыгрываюць слова, літаратура і культура ў абароне свабоды і чалавечай годнасці?
Як гаварыць пра досвед рэпрэсій і захоўваць памяць пра людзей, якія зазналі пераслед?
Пагаворым пра сучасную Беларусь, свабоду слова, правы чалавека і салідарнасць, што не ведае межаў.
Музей Вольнай Беларусі
ul. Foksal 11/1, Warszawa
Удзел вольны па папярэдняй рэгістрацыі. Спасылка — ніжэй:
https://forms.gle/waqqg6ZAD4jLv53X8
* Мерапрыемства арганізавана Генеральным прадстаўніцтвам Фландрыі ў партнёрстве з PEN Belarus, PEN Flanders і Музеем Вольнай Беларусі.