Ноч (не)расстраляных паэтаў у Музеі Вольнай Беларусі і Muzeum Niepodległości
October 22, 2026
Памяць, якую немагчыма расстраляць. Галасы, якія працягваюць гучаць, нягледзячы на рэпрэсіі, што не спыняюцца.
29–30 кастрычніка запрашаем ушанаваць памяць беларускіх паэтаў і дзеячаў культуры, забітых сталінскім рэжымам у 1937 годзе, усіх ахвяраў савецкіх рэпрэсій і выказаць салідарнасць з палітвязнямі.
29 кастрычніка, 19:00–21:00 — Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11/1, Варшава.
30 кастрычніка, 16:00–18:00 — X павільён Варшаўскай цытадэлі, Muzeum Niepodległości, Skazańców 25, Варшава.
Праграма абодвух вечароў — на слайдах.
Арганізатары: Музей Вольнай Беларусі і Muzeum Niepodległości.
Пры падтрымцы: Офіса Святланы Ціханоўскай, Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, Моладзевай Рады Музея Незалежнасці Польшчы і Fundusz Obywatelski im. Ludwiki i Henryka Wujców.
Прапанаваць
Тэму або працу для будучых выстаў
Маеце ідэю або працу, якую хочаце паказаць? Далучайцеся да стварэння будучых выставачных праектаў.