
Музей Вольнай Беларусі запрашае на партнёрскі праект Цэнтра думкі Яна Паўла II – V Летні кінаагляд «Пад агульным небам»!
З 8 ліпеня па 9 верасня дворык на Foksal 11 у Варшаве стане месцам сустрэчы кіно, культур і гісторый з розных куткоў свету.
У праграме – 20 выбітных фільмаў з Украіны, Беларусі, Грузіі, Індыі, В’етнама, а таксама новая секцыя – «Балгарскія чацвяргі». Госці змогуць пабачыць стужкі, адзначаныя на міжнародных кінафестывалях.
Акрамя кінапаказаў вас чакаюць:
Уваход на ўсе мерапрыемствы -– бясплатны.
Для Музея Вольнай Беларусі асабліва прыемна быць інфармацыйным партнёрам фестывалю, арганізаванага Цэнтрам думкі Яна Паўла II, які стварае прастору для міжкультурнага дыялогу і ўключае ў сваю праграму беларускае кіно.