Музей Вольнай Беларусі працягвае прыём заявак на творчыя праекты ў 2027 годзе
лістапада 25, 2026
Мы запрашаем творцаў, ініцыятывы і супольнасці дасылаць прапановы культурніцкіх, адукацыйных і грамадскіх праектаў. Музей прадастаўляе пляцоўку ў цэнтры Варшавы, дапамагае з камунікацыяй і прасоўваннем праекта ў медыя і сацыяльных сетках, падтрымлівае яго рэалізацыю, а пры патрэбе прапануе ментарства.
Сёлета дзякуючы конкурсу творчых праектаў у музеі адбыліся выстава Фёдара Кісялёва і выстава Кацярыны Еўдакімавай «Галасы». Таксама прайшла прэзентацыя беларускага перакладу кнігі «Пад чырвонай зоркай і свастыкай: Баранавіцкі край у 1939–1944 гг. Заходняя Беларусь пад нямецкай і савецкай акупацыяй» і пачалося супрацоўніцтва з выдавецтвам «Гутэнберг».