Музей Вольнай Беларусі абвяшчае набор творчых праектаў на 2027 год!
December 15, 2026

Маеце ідэю для творчага або адукацыйнага праекта?
Фатаграфуеце і шукаеце прастору для выставы?
Марыце арганізаваць літаратурны клуб, серыю дыскусій ці гістарычны праект?
Музей Вольнай Беларусі традыцыйна запрашае да супрацы творцаў, ініцыятывы і супольнасці, гатовыя дзяліцца ідэямі, рэалізоўваць новыя праекты і натхняць беларусак і беларусаў. Дзякуючы вашым прапановам на нашай пляцоўцы ўжо было праведена з дзясятак імпрэз - прэзентацый выданняў, выстаў і канцэртаў.
У 2027 годзе мы працягваем быць адкрытымі для культурніцкіх, адукацыйных і грамадскіх ініцыятыў, якія могуць быць рэалізаваныя на музейнай пляцоўцы.
Што мы прапануем?
— шматфункцыянальную прастору ў цэнтры Варшавы;
— падтрымку каманды музея;
— пры неабходнасці — ментарскую падтрымку на розных этапах рэалізацыі праекта.
Калі вы плануеце імпрэзу, серыю сустрэч або доўгатэрміновы праект і шукаеце прастору для яго рэалізацыі, запаўняйце анлайн-заяўку.
У заяўцы просім коратка апісаць канцэпцыю праекта, яго мэты і задачы, меркаваныя тэрміны рэалізацыі, а таксама пазначыць, ці мае праект фінансавую падтрымку.
Каманда Музея Вольнай Беларусі разгледзіць усе прапановы і адбярэ праекты ў розных напрамках. Аўтарам адабраных ініцыятыў музей прапануе прастору, а таксама тэхнічную і інфармацыйную падтрымку.
📅 Прыём заявак: 15 лістапада — 15 снежня 2026 года.
📩 Пытанні можна дасылаць на электронную пошту: freebelarusmuseum@gmail.com