Коўч-трэнінгі па публічных выступах Аляксея Бурносенкі ў Музеі Вольнай Беларусі

Icon
June 5, 2026
News Main Image

Хочаце выступаць упэўнена, утрымліваць увагу аўдыторыі і лёгка адстойваць сваю пазіцыю ў дыскусіі? У чэрвені Музей Вольнай Беларусі запрашае на серыю коўч-трэнінгаў па публічных выступах ад Аляксея Бурносенкі - трэнера з 25-гадовым досведам, сертыфікаванага коўча і прафесійнага бізнес-трэнера.

Аляксей працаваў тэатральным рэжысёрам і выкладчыкам акцёрскага майстэрства, трэніраваў спікераў TEDx у Беларусі і Варшаве, рыхтаваў незалежных кандыдатаў да парламенцкай кампаніі 2019 года, а ў 2020 годзе - Святлану Ціханоўскую.

Праграма трэнінгаў:

5 чэрвеня, 18:00: «Майстэрства прамовы»

Як будаваць выступ, утрымліваць увагу слухачоў і даносіць свае ідэі пераканаўча.

12 чэрвеня, 18:00: «Мова цела публічнага спікера»

Пра жэсты, позу, голас і тое, як невербальная камунікацыя ўплывае на ўспрыманне вашых слоў.

19 чэрвеня, 18:00: «Чорная рыторыка і абарона ад маніпуляцый»

Як распазнаваць маніпулятыўныя прыёмы і ўпэўнена рэагаваць у складаных размовах і дыскусіях.

📍 Музей Вольнай Беларусі, Warszawa, Foksal 11/1

Пажаданы данат: 30 zł за занятак.

Запрашаем усіх, хто хоча развіваць навыкі камунікацыі, публічных выступаў і ўпэўненай самапрэзентацыі.