Кава з гісторыкам вяртаецца

Icon
November 14, 2025
News Main Image

«Вайна ў Вялікім Княстве Літоўскім»: навуковы погляд на ваенную гісторыю

16 лістапада ў Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца дыскусійная сустрэча, прысвечаная ваеннай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Мерапрыемства арганізавана ў фармаце круглага стала, падчас якога ўдзельнікі змогуць атрымаць адказ на пытанні, якія звычайна застаюцца па-за межамі папулярнай гістарычнай літаратуры.

У абмеркаванні возьмуць удзел даследчыкі і гісторыкі: Мікола Волкаў, Віктар Якубаў і Ігар Бортнік. Сустрэча будзе прысвечана тэмах, якія дапамагаюць глыбей зразумець ваенную рэальнасць XVI–XVIII стагоддзяў:

  • ваенная тактыка і стратэгія Вялікага Княства Літоўскага і суседніх дзяржаў;
  • ідэалагічныя асновы вядзення вайны, у тым ліку ўяўленні пра яе справядлівасць і боскае пакаранне;
  • фінансаванне, матэрыяльнае забеспячэнне і падтрымка баяздольнасці войска.

Удзельнікі сустрэчы атрымаюць магчымасць даведацца, як і якой зброяй ваявалі продкі, адкуль паступалі ваенныя матэрыялы і абмундзіраванне, якія побытавыя ўмовы панавалі падчас паходаў, а таксама як ваяры ўспрымалі свае дзеянні і якія заняткі мелі ў час паміж баямі.

Мерапрыемства адбудзецца 16 лістапада а 14:00 у Музеі Вольнай Беларусі, адрас: ul. Foksal 11.

Запрашаюцца ўсе, хто цікавіцца гісторыяй, культурай і спадчынай Вялікага Княства Літоўскага.