Канцэрт Яўгена Барышнікава ў Музеі Вольнай Беларусі!
November 19, 2026
19 лістапада а 19:00 запрашаем на канцэрт Яўгена Барышнікава — музыкі-мультыінструменталіста, даследчыка традыцыйнай культуры, шкіпера, тэлевядоўцы і аўтара песень, у якіх прасякнутыя беларускай містыкай сюжэты гучаць пад акампанемент гітары і цэлага электроннага аркестра.
У праграме — новыя і старыя песні, байкі пра мора, музыку і стрыманы беларускі аптымізм.
Канцэрт прымеркаваны да дня народзінаў.
📍 Месца: Музей Вольнай Беларусі
Адрас: Warszawa, ul. Foksal 11/1
🕖 Час: 19 лістапада, 19:00
🎟 Уваход: free donation