
Апошні паказ “Лес чуе, а поле бачыць” у Музеі Вольнай Беларусі.
Што будзе на сустрэчы:
— аўтарская экскурсія ад спадара Лявона (без сцэны і дыстанцыі)
— жывая размова пра творчасць, жывапіс і пра нас, беларусаў
— нефармальныя пытанні і шчырыя адказы мастака
— магчымасць набыць працы Лявона Вольскага
— аўтограф-сесія пасля сустрэчы
— камерны вечар у коле сваіх, у цёплай і вольнай атмасферы
Акрамя гэтага, Лявон падзеліцца тым, як нараджаліся працы, і прыадкрые таямніцы іх назваў.
Колькасць месцаў абмежаваная.
📍 24 красавіка, 18:00
🎟 рэкамендаваны данат: 50 злотых
Прыходзьце і адчувайце сябе як дома.