Адкрыццё выставы «Жыццё на каробках» Ганны Мусалёвай

Icon
August 25, 2026
News Main Image

25.08-11.09 | Музей Вольнай Беларусі

«Аднойчы, разважаючы, ці варта купляць стэлаж у здымную кватэру, бо я ж тут ненадоўга, я злавіла сябе на думцы, што жыву “на каробках” ужо амаль 6 гадоў. І калі каробкі сталі часткай майго дому, пара пачаць хаця б маляваць на іх».

Так пачалася серыя «Жыццё на каробках» — асабістая гісторыя беларускай эміграцыі, расказаная праз жывапіс і тэкст.

Ганна Мусалёва малюе тэмперай не на звычайным кардоне, а непасрэдна на кардонных каробках — захоўваючы іх форму, згібы і сляды выкарыстання. Часовы прадмет пераезду становіцца матэрыялам для размовы пра дом, памяць, адзіноту і пошук апоры.

Запрашаем на адкрыццё:

Музей Вольнай Беларусі, вул. Фоксаль 11, Варшава

25 жніўня, 18:00

*Выстава праводзіцца ў межах праекта «Музей Вольнай Беларусі: узмацненне патэнцыялу дзеля беларускай культуры». Праект падтрыманы праграмай ArtPower Belarus і фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.