Адкрыццё выставы Вольгі Сіліванчык «Святло-Адчувальнасць» у Музеі Вольнай Беларусі

Icon
November 17, 2026
News Main Image
17 лістапада ў Музеі Вольнай Беларусі адкрыецца выстава беларускай мастачкі Вольгі Сіліванчык «Святло-Адчувальнасць».
«Рым – Варшава – Беларусь: агульная культурная прастора» — ідэя, якая аб’ядноўвае праект. У жывапісе мастачкі святло і колеры Італіі сустракаюцца з памяццю пра Беларусь, асабістымі ўражаннямі і роздумам пра культурную прыналежнасць. Працы Вольгі Сіліванчык — гэта назіранне за навакольным светам, праца з натуры і імкненне перадаць атмасферу і адчуванне моманту.
Выстава працягнецца да 30 лістапада. Акрамя экспазіцыі жывапісу, у праграме — тры мастацка-тэатральныя лабараторыі для дзяцей і дарослых з беларускім акторам і педагогам Аляксандрам Ждановічам (Маляванычам) i Вольгай Сіліванчык.
‍

Праграма:

17 лістапада, 18:30 — адкрыццё выставы.

21 лістапада, 17:30 — мастацка-тэатральная лабараторыя (дарослыя);

22 лістапада, 11:30 — мастацка-тэатральная лабараторыя (дзеці);

22 лістапада, 16:00— мастацка-тэатральная лабараторыя (сямейная група).

Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11/1, Варшава.

‍
Запрашаем на адкрыццё і да ўдзелу ў праграме выставы!

‍