
26 сакавіка ў Музеі Вольнай Беларусі - даклад Centrum Mieroszewskiego «Невыкарыстаны патэнцыял? Мапа беларускай культуры ў Польшчы».
Ужо ў гэты чацвер запрашаем у Музей Вольнай Беларусі на сустрэчу, прысвечаную прэм’еры новага дакладу Centrum Mieroszewskiego «Невыкарыстаны патэнцыял? Мапа беларускай культуры ў Польшчы».
Пагаварым пра тое, як беларуская культура сёння змяняе сацыяльную і культурную прастору ў Польшы, і як гэты патэнцыял можна развіваць.
У праграме:
— дыскусія з удзелам экспертаў
— перфарматыўнае чытанне BY Тэатра
— куратарская экскурсія Музея Вольнай Беларусі па выставе “Кропка ўваходу. Справа жанчын”
Падчас сустрэчы абмяркуем:
— як беларуская культура ўплывае на польскую сацыяльную і культурную прастору
— як культура можа падтрымліваць працэсы дэмакратызацыі ў Беларусі
— як будаваць трывалыя сувязі паміж творчымі асяроддзямі
У размове возьмуць удзел:
Юлія Холевіньска, Ірэна Кацеловіч, Мара Тамковіч, Ева Вежнавец.
Мадэратарка — Юстына Прус
Пасля дыскусіі запрашаем на перфарматыўнае чытанне «Бо гэта ёсць маё цела» BY Тэатр, рэжысёр Андрэй Новік.
📅 26.03.2026 (чацвер), 18:00
📍 Музей Вольнай Беларусі
🎟️ Уваход вольны
Да сустрэчы!