Беларуская музейная лабараторыя — адукацыйна-практычная прастора пры Музеі Вольнай Беларусі, якая аб’ядноўвае спецыялістаў і ўсіх зацікаўленых у стварэнні беларускіх лічбавых калекцый.
Мэты лабараторыі:
Першая сесія адбылася 29 верасня 2025 года ў Музеі Вольнай Беларусі. У праграме былі прэзентацыі беларускіх музейных ініцыятываў у Варшаве, Лондане, Вільні і электроннай бібліятэкі «Камунікат», а таксама воркшоп Ганны Мальчук-Вакулінскай «Дзе шукаць сродкі для лічбавізацыі калекцый».
Наступныя заняткі будуць прысвечаныя выкарыстанню польскіх і еўрапейскіх платформаў, а таксама агляду бясплатных і камерцыйных інструментаў для стварэння электронных калекцый.
Праект рэалізуецца пры падтрымцы Амбасады Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве, праграмы «Лічбавая культура 2025», Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы, а таксама Фонду «Адукацыя для дэмакратыі» і Польска-Амерыканскага Фонду Свабоды.