Музей Вольнай Беларусі запрашае на беларускі кінавечар у межах IV летняга фестывалю «Пад агульным небам»

Icon
Кiно
Icon
August 6, 2025
News Main Image

Музей Вольнай Беларусі запрашае на беларускі кінавечар у межах IV летняга фестывалю «Пад агульным небам», які ладзіцца нашымі партнёрамі — Centrum Myśli Jana Pawła II.

Праграма пачнецца з паказу дакументальнай стужкі «Апошнія словы» рэжысёра Рамана Шэля — фільма пра Алеся Пушкіна, беларускага мастака, перформера і палітзняволенага, які загінуў у турме. Разам з alespushkin.com успамінаем Алеся — чалавека з вялікай воляй і адкрытым сэрцам, якому 6 жніўня споўнілася б 60 гадоў.

Кінавечар працягнецца паказам драмы пра падзеі пратэстаў 2020 года «Пад шэрым небам» — фільма, які атрымаў прызнанне гледачоў і некалькі прэстыжных узнагарод. Госцем вечара стане Мара Тамковіч — рэжысёрка фільма і журналістка, якая шмат гадоў распавядае пра Беларусь праз свае шчырыя гісторыі.

Фестываль «Пад агульным небам» — гэта не толькі паказ фільмаў, але і міжкультурны дыялог і абмен вопытам. Запрашаем прывесці сваіх польскіх сяброў: мова кіно дапаможа расказаць ім пра нашу краіну.

30 ліпеня, 20:00
Centrum Myśli Jana Pawła II, Музей Вольнай Беларусі
ul. Foksal 11

Уваход вольны