Чацвёрты «Кубак Івуліна»

Icon
Адукацыя
Icon
July 1, 2025
News Main Image

Большая частка водгукаў аб турніры — словы шчырай удзячнасці і падтрымкі. Разам з тым, гучалі і крытычныя заўвагі, якія датычыліся назвы мерапрыемства і каментару наконт таго, што «пакуль адны праводзяць гады ў зняволенні, іншыя гуляюць у футбол».

Сёлетні Турнір беларускай салідарнасці стаў сапраўднай традыцыяй і атрымаў асабліва цёплую атмасферу. Нягледзячы на тое, што нагода для сустрэчы застаецца сумнай — у Беларусі па-ранейшаму знаходзіцца каля 1200 палітвязняў — беларусы з Варшавы, Вільні, Кракава, Гданьска, Лодзі, Познані, Беластока і Бяла-Падляскі аб’ядналіся, каб правесці гэты дзень разам.

Мерапрыемства сабрала каля 500 удзельнікаў і гледачоў. Удзельнікі не толькі змагаліся на футбольным полі, але і далучаліся да збору сродкаў на падтрымку дзяцей палітвязняў. У выніку было сабрана 1720 еўра, якія будуць накіраваныя на дапамогу сем’ям.

Асобнай увагі заслугоўвае дзіцячая пляцоўка, якая ў гэтым годзе была арганізавана на асабліва высокім узроўні і зрабіла мерапрыемства сямейным і даступным для ўсіх. Турнір яшчэ раз прадэманстраваў моц беларускай салідарнасці і гатоўнасць супольнасці падтрымліваць тых, хто сёння змагаецца за свабоду краіны.