У Музэі Вольнай Беларусі адкрылася выстава з рэчамі палітвязьняў. ФОТА

Icon
June 22, 2025
News Main Image

Фраза „Нічога асабліва новага“ часта сустракаецца ў лістах беларускіх палітвязьняў. За гэтымі словамі — спроба схаваць боль і руціну зьняволеньня. Але менавіта гэтая зьнешняя будзённасьць і становіцца сьведчаньнем сыстэмнай несправядлівасьці, якую перажылі і перажываюць тысячы беларусаў.

Выстава „Нічога асабліва новага“ прадстаўляе асабістыя рэчы палітвязьняў, перададзеныя ў калекцыю музэю: штодзённыя побытавыя прадметы — маўклівыя сьведкі жыцьця за кратамі. Жыцьця людзей, кінутых у турмы за перакананьні, годнасьць і імкненьне да свабоды. Поруч зь імі таксама радкі зь лістоў, вершы і гукавыя запісы, зробленыя палітвязьнямі.

Выстава захоўвае іх словы і рэчы ў якасьці дакумэнтаў эпохі, а таксама як эмацыйнае сьведчаньне супраціву.

Турэмнае адзеньне беларускіх палітвязьняў з жоўтай біркай, якой рэжым Лукашэнкі пазначае пратэстоўцаў
Турэмнае адзеньне беларускіх палітвязьняў з жоўтай біркай, якой рэжым Лукашэнкі пазначае пратэстоўцаў
Лісты і даведкі
Лісты і даведкі
Кніга «Турэмны зборнік»
Кніга «Турэмны зборнік»
Праваабаронца Алена Лапцёнак
Праваабаронца Алена Лапцёнак
Асабістыя рэчы палітвязьняў
Асабістыя рэчы палітвязьняў
Асабістыя рэчы палітвязьняў
Асабістыя рэчы палітвязьняў
Шахматная фігурка каня, зьлепленая з хлеба за кратамі
Шахматная фігурка каня, зьлепленая з хлеба за кратамі
Павал Латушка
Павал Латушка
Польскі дыплямат Адам Галаціньскі
Польскі дыплямат Адам Галаціньскі
Партрэт беларускага пратэстоўцы Яўгена Гормаша
Партрэт беларускага пратэстоўцы Яўгена Гормаша
Партрэт Натальлі Шараметавай
Партрэт Натальлі Шараметавай
Асабістыя рэчы палітвязьняў
Асабістыя рэчы палітвязьняў
Дырэктарка Музэю Вольнай Беларусі Натальля Задзяркоўская
Дырэктарка Музэю Вольнай Беларусі Натальля Задзяркоўская
На ўваходзе на выставу
На ўваходзе на выставу
Асабістыя рэчы палітвязьняў
Асабістыя рэчы палітвязьняў
Турэмны малюнак
Турэмны малюнак
Былы палітзьняволены Алег Кулеша
Былы палітзьняволены Алег Кулеша
Плякат за вызваленьне беларускіх палітвязьняў
Плякат за вызваленьне беларускіх палітвязьняў
Куратарка выставы Вольга Кліп
Куратарка выставы Вольга Кліп

Арыгiнал артыкула: svaboda.org

Czytaj więcej