
Арыгінал знакамітай мапы Вялікага Княства Літоўскага, створанай на замову Мікалая Радзівіла Сіроткі, паказваюць у Музеі Вольнай Беларусі. А таксама 23 траўня адбудзецца адкрытая лекцыя «Беларусь на старажытных мапах» з удзелам Аляксея Адамовіча, даследчыка і аўтара кнігі «Ян Няпрэцкі і карта ВКЛ». У праграме — 5 ключавых этапаў беларускай картаграфіі, Меркатар, езуіты і чаму старадаўнія мапы — гэта больш, чым геаграфія.
Лекцыя адбудзецца 23 траўня у 19.00. Уваход вольны, але патрэбна рэгістрацыя.
Арыгiнал артыкула: Reform.news