З 6 па 20 жніўня ў Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца выстава «Застацца / Zostać», прымеркаваная да 60-годдзя Алеся Пушкіна. Экспазіцыя аб’яднае працы больш як 15 мастакоў і мастачак з розных краін Еўропы, якія праз мастацтва працягваюць гаварыць пра свабоду, памяць і асабісты досвед — на мове, блізкай да духу Алеся Пушкіна.
Выстава стане не толькі ўшанаваннем творцы, але і калектыўным разважаннем пра тое, што значыць застацца: верным сабе, сваім караням і сваёй годнасці.
Месца правядзення: Музей Вольнай Беларусі, Варшава, ul. Foksal 11
Даты: 6–20 жніўня 2025
Уваход вольны