У Варшаве адкрылася выстава «Рэтраўматызацыя»

Icon
November 23, 2024
News Main Image

Выстава польскай мастачкі Веранікі Вжосэк «Рэтраўматызацыя» адкрылася ў Варшаве ў Музеі Вольнай Беларусі. У экспазіцыі – творы розных жанраў: ад графікі да скульптуры.

«Гісторыя Польшчы і Беларусі мае нямала перакрыжаванняў», – распавяла нашаму радыё дзяячка.

Гэтая выстава ёсць дыялогам мінуласці і сучаснасці. Я звязвала палітычную сітуацыю ў Беларусі з мастацтвам новай фігурацыі ў Польшчы, якое ішло пасля сацыялістычнага рэалізму, і я таксама выкарыстоўвала шмат натхненняў з таго часу, з польскага мастацтва, і аб’яднала гэтую гісторыю. Назва выставы — «Рэтраўматызацыя», бо гэта перажыванне такой траўмы нанова. Гэты вопыт быў натхнёны спачатку Студзеньскім паўстаннем, потым сітуацыяй у Польшчы, потым сітуацыяй у Беларусі, і гэтая гісторыя паўтараецца.

Выстава «Рэтраўматызацыя». Фота: Беларускае Радыё Рацыя

Імпрэза будзе ладзіцца да 8 снежня ўключна.

Арыгiнал артыкула: racyja.com

Czytaj więcej