Музей Вольнай Беларусі на выніковай канферэнцыі Belarus Beehive 2.0
October 16, 2026
Дырэктарка Музея Вольнай Беларусі Наталля Задзяркоўская прыняла ўдзел у выніковай канферэнцыі Belarus Beehive 2.0 у Варшаве. Сярод ключавых тэмаў форуму — устойлівасць грамадзянскай супольнасці ў складаных і супярэчлівых умовах, важнасць інвестыцый у інстытуцыйнае і арганізацыйнае развіццё беларускіх грамадзянскіх арганізацый, лічбавізацыя і ўстойлівасць супольнасці.
У межах агульнай прэзентацыі паспяховых ініцыятыў праграмы Belarus Beehive 2.0 былі прэзентаваны вынікі нашага праекта «Музеефікацыя артэфактаў пратэсту ў Беларусі», дзякуючы якому звыш 143 артэфактаў з Беларусі папоўнілі музейныя фонды, адбылася выстава «Дэпатрыяцыя» і створаны два навучальныя відэафільмы пра захаванне і лічбавізацыю артэфактаў у хатніх умовах.
«Для Музея Вольнай Беларусі ўдзел у такіх сустрэчах – гэта не толькі магчымасць падзяліцца вынікамі сваёй працы, але і выдатная нагода замацаваць партнёрскія сувязі і акрэсліць новыя шляхі супрацоўніцтва з вядучымі беларускімі арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, якія працуюць дзеля будучых дэмакратычных пераўтварэнняў у Беларусі», – адзначае дырэктарка музея.
Шчыра дзякуем камандзе Belarus Beehive 2.0 за падтрымку, плённае супрацоўніцтва і веру ў моц беларускай культуры і супольнасці!
Навучальныя відэа па захаванні артэфактаў у хатніх умовах глядзіце на YouTube:https://youtu.be/m9vrmeQh6gs?si=PdtZqZ2LQXVOHB9u
https://youtu.be/n8EUlcJqBOg?si=fWhHwbeGjwJuFDxq
Zaproponować
Temat lub pracę na przyszłe wystawy
Macie pomysł lub pracę, którą chcielibyście pokazać? Dołączcie do tworzenia przyszłych projektów wystawienniczych.