Музей Вольнай Беларусі адзначае 3 гады сваёй дзейнасці

Icon
July 18, 2025
News Main Image

Музей Вольнай Беларусі, які месціцца ў Варшаве, адзначыў 3 гады сваёй дзейнасці. У гонар свята ў дворыку ўстановы адбыўся канцэрт, на якім выступілі беларускія артысты: гурты Zui, Kriwi, а таксама лідар бэнду J:Морс Уладзімір Пугач. Не абышлося на імпрэзе без падарункаў і ўрачыстых прамоў. Распавядаюць палітвязень Алег Кулеша, музыка Міхась Зуй і кіраўнік Народнага Антыкрызіснага упраўлення Павел Латушка:

– Гэта наш музей – кожнага беларуса і беларускі, якія пачалі змагацца, працягваюць і вераць у гэтую перамогу.

Міхась Зуй: Тут класная пляцоўка, мы тут выступалі з «чын-чынамі». Пляцоўка ў цэнтра Варшавы. Беларусы сюды заўсёды могуць прыйсці, трапіць на нейкую выставу, карацей, сваё месца.

РР: Вы сёння падарылі сцяг Музею Вольнай Беларусі.

Алег Кулеша: Гэта сцяг ад усіх пружанцаў. Гэта сцяг нашага горада, з якога пачалася гісторыя сцягоў раёна па ўсёй Беларусі. Гэта сцяг, які з’яўляецца сэрцам «карагоднай справы». Гэта сцяг, які быў траўлены газам, абліты вадамётамі ва ўсіх гарадах нашай Беларусі.

Цяпер у Музеі працуе выстава «Фрагменты», у цэнтры якой – экспанаты самой установы. Вернісаж падзеі таксама быў прымеркаваны да народзінаў пляцоўкі.

канцэрт, прымеркаваны да трохгоддзя Музея Вольнай Беларусі

На пляцоўцы ладзіцца канцэрт, на якім выступаюць беларускія артысты: гурты Zui, Kriwi, а таксама лідар бэнду J:Морс Уладзімір Пугач.

Канцэрт, прымеркаваны да трохгоддзя Музея Вольнай Беларусі. Варшава, лiпень 2025.

Арыгiнал артыкула: Беларускае Радыё Рацыя

Czytaj więcej