Музей Вольнай Беларусі – партнёр прэстыжнага Three Seas Art Festival!

Icon
June 14, 2025
News Main Image

У Міжнародным фестывале мастацтваў «Тры мора» (Three Seas Art Festival), які адбываецца ў межах культурнай праграмы старшынства Польшчы ў Савеце Еўразвяза ў 2025 годзе, прымаюць удзел каля 100 мастакоў і куратараў з 14 краін Сеткі культурнага супрацоўніцтва, створанай  у рамках Ініцыятывы трох мораў (3SICCN). 

Асноўныя мерапрыемствы фестывалю – выставы, майстар-класы, сустрэчы і дыскусійныя панэлі – праходзяць з канца красавіка па жнівень 2025 года. Цэнтральная падзея Three Seas Art Festival – адкрыццё выставы «Revealing what is partly sensed/Ujawniając to, co ledwie przeczuwane» («Раскрываючы тое, што часткова адчуваецца») – адбудзецца 14 траўня ў галерэі сучаснага мастацтва Bunkier Sztuki (Кракаў). 

Выстава – вынік працы ўдзельніц і ўдзельнікаў мастацкай рэзідэнцыі з Аўстрыі, Балгарыі, Чэхіі, Даніі, Грэцыі, Венгрыі, Літвы, Румыніі, Славакіі, Славеніі, Украіны і Турцыі. Беларусь прадстаўлена на фестывалі незалежнымі  творцамі, ці, як пішуць арганізатары – прадстаўніцамі грамадзянскай супольнасці Беларусі. Гэта, накіраваныя музеем, таленавітыя беларускі – мастачка Ала Савашэвіч і куратарка Вольга Мжэльская.

Беларускі творчы дуэт прадставіць на выставе інсталяцыю, якая складаецца з дзвюх прац з серыі «Tarcze» («Шчыты») – метафару барацьбы, якую жанчыны вядуць стагоддзямі, адстойваючы свае правы і незалежнасць сваіх народаў, пры гэтым часам застаючыся ў цені гісторыі, напісанай мужчынамі. Інсталяцыя таксама адсылае да пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе, калі жанчыны выйшлі на вуліцы з кветкамі, выступаючы супраць гвалту.

Уся праграма Three Seas Art Festival даступная на сайце: 3siartfestival.uken.krakow.pl

Czytaj więcej