Мапа ВКЛ ХVII стагоддзя: гістарычныя цікавінкі пра здабытак Клубу беларускіх мецэнатаў

Icon
June 4, 2025
News Main Image

Клуб беларускіх мецэнатаў, заснаваны пры падтрымцы Беларускай Рады культуры, арганізаваў сваё першае публічнае мерапрыемства ў Музеі Вольнай Беларусі — адкрытую лекцыю «Беларусь на старажытных мапах» — і паказаў аматарам гісторыі свой здабытак — Мапу ВКЛ XVII стагоддзя.

Аляксей Адамовіч, даследчык старажытных дакументаў і аўтар кнігі «Ян Няпрэцкі і карта ВКЛ», зладзіў гістарычную экскурсію ад самых першых дакументаў, на якіх з’яўляліся адзнакі, звязаныя з нашымі землямі, да пярліны сярэднявечнай картаграфіі – Радзівілаўскай мапы 1613 года. Яна была набытая дзякуючы Клубу беларускіх мецэнатаў, што  дзейнічае пры Беларускай Радзе культуры. Гэта супольнасціь неабыякавых людзей, якія інвестуюць у будучыню Беларусі. У наведвальнікаў і наведвальніц лекцыі з’явілася ўнікальная магчымасць убачыць арыгінал мапы.

Ён распавёў пра пяць ключавых этапаў у гісторыі беларускай картаграфіі, як бачыў свет Герард Меркатар, хто такі Ян Няпрэцкі, навошта ён стварыў мапу ВКЛ і да чаго тут езуіты. З лекцыі мы даведаліся, хто і калі ўпершыню «намаляваў» Вялікае Княства Літоўскае, чаму старажытныя мапы — гэта не толькі геаграфія, але і ідэалогія, палітыка, мастацтва і тагачасная Вікіпедыя, і якое месца займала Беларусь у вачах Еўропы.

Адкрытая лекцыя «Беларусь на старажытных мапах»
Адкрытая лекцыя «Беларусь на старажытных мапах»
Адкрытая лекцыя «Беларусь на старажытных мапах». Варшава, 2025.

Так, на Радзівілаўскім дакуменце 1613 года ёсць горад Сокал, які намаляваны з дымам над дамамі, бо на час стварэння мапы той горад быў ужо спалены падчас ваенных канфліктаў, але захаваць інфармацыю пра яго было істотна. Таму цяпер можаце знайсці Сокал на мапе і даведацца пра яго гісторыю. Так жа на мапе ёсць маленькія артыкулы 17 стагоддзя пра землі і насельніцтва.

Гэтая лекцыя была запісаная, каб пазней усе ахвочыя маглі яе паслухаць і паглядзець прэзентацыю, каб  больш даведацца пра ўласную гісторыю і старажытныя хітрыкі збору інфармацыі пра родны край. Мы апублікуем гэтыя матэрыялы на сайце і ў сацсетках Беларускай Рады культуры цягам месяца.

Адкрытая лекцыя «Беларусь на старажытных мапах»
Адкрытая лекцыя «Беларусь на старажытных мапах». Варшава, 2025.

Арыгiнал артыкула: Беларуская Рада Культуры

Czytaj więcej