Малюнкі беларусаў паказваюць у Варшаве

Icon
June 14, 2024
News Main Image

Беларускі мастак Антон Радзівонаў зладзіў у Варшаве вернісаж сваёй выставы «Доўгае падарожжа». Творы, прысвечаныя эміграцыі, цяпер можна ўбачыць да канца чэрвеня ў Музеі Вольнай Беларусі


Падчас адкрыцця з прамовай выступіў аўтар прац. Музычна ж падзею падтрымаў беларускі дудар, лідар гурта Lity Taler Дзяніс Шматко:

— Мне важна падтрымоўваць беларусаў замежжа і важныя культурныя івенты — я лічу, што сёння адбываецца ў Музеі Беларусі гэта ў выглядзе выставы. Мне хочацца, каб пра беларусаў ведалі больш і ў першую чаргу самі беларусы. Бо праз такія івенты беларусы замежжа не будуць забывацца пра тое, што яны беларусы. Нават калі яны атрымалі PESEL, вывучылі мову, атрымалі польскую працу. Яны прыходзяць і глядзяць на прыгожыя, абалдзенныя выявы беларускага мастака і яны памятаюць, што яны беларусы.

Дзяніс Шматко
Дзяніс Шматко

Сярод гасцей падзеі былі Вольныя Купалаўцы: Зоя Белахвосцік, Валянціна Гарцуева і Аляксандр Гарцуеў, – а таксама музыкі Павел Трыпуць, Юлія Марчанка і іншыя.

Выстава працуе ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве да 30 чэрвеня ўключна.

Арыгiнал артыкула: racyja.com

Czytaj więcej