
* Праект ажыццяўляецца ў межах праграмы «Лічбавая культура 2025» і сафінансаваны за кошт сродкаў Міністэрствам культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы, атрыманых з Фонду падтрымкі культуры — дзяржаўнага мэтавага фонду. Праект таксама суфінансуецца Фондам «Адукацыя для дэмакрытыі» у рамках праграмы RITA – Пераўтварэнні ў рэгіёне, якая фінансуецца Польска-Амерыканскім Фондам Свабоды.
Музей Вольнай Беларусі распачынае праект па лічбавізацыі і прадастаўленні доступу да назапашаных артэфактаў.
Праект прысвечаны сучаснаму і гістарычнаму лёсу беларускага народа — як прадстаўнікоў этнічнай меншасці, якія жывуць у Польшчы ўжо некалькі пакаленняў, так і значнай колькасці беларусаў, што прыехалі ў Польшчу пасля пратэстаў 2020 года.
Праект будзе цікавым таксама для даследчыкаў і асоб, якія цікавяцца гісторыяй Беларусі і барацьбой народаў Цэнтральнай Еўропы за незалежнасць і дэмакратыю.
Асноўнай мэтай праекта з’яўляецца захаванне артэфактаў сучаснага беларускага пратэсту супраць парушэння правоў чалавека і свабоды, якія захоўваюцца ў зборах Музея Вольнай Беларусі. Дзякуючы алічбоўцы і публікацыі лічбавых узораў, гэтыя матэрыялы будуць уключаныя ў сусветную культурную спадчыну. Праект таксама прадугледжвае забеспячэнне шырокага доступу да гэтых матэрыялаў праз анлайн-інструменты.
У Рэспубліцы Беларусь сёння назіраецца масавае падаўленне ўсіх формаў грамадзянскай кансалідацыі і сістэматычнае знішчэнне памяці пра супраціў беларускага народа дыктатуры Аляксандра Лукашэнкі. У краіне забаронены ўсе матэрыяльныя і культурныя напаміны пра значнае жаданне грамадства ісці альтэрнатыўным, дэмакратычным шляхам развіцця. Валоданне грамадзянамі Беларусі прадметамі, якія нават сімвалізуюць пратэст (напрыклад, элементы адзення ў бела-чырвона-белых колерах або фатаграфіі з масавых пратэстаў 2020 года), пагражае шматгадовым турэмным зняволеннем.
Місія Музея Вольнай Беларусі — захаваць гэтыя артэфакты для гісторыі і забяспечыць бясплатны доступ да іх. Дзякуючы алічбоўцы і публікацыі ў электронным фармаце музей зробіць магчымым для шырокай аўдыторыі, у тым ліку міжнароднай, пазнаёміцца з дакументамі і сведчаннямі беларускага супраціву.
У рамках праекта таксама прадугледжваецца стварэнне віртуальнай выставы музейных экспанатаў і правядзенне адукацыйных мерапрыемстваў для ўдзельнікаў Беларускай музейнай лабараторыі, скіраваных на абмен досведам, навучанне і распрацоўку рэкамендацый па лічбавізацыі культурнай спадчыны.
СМІ пра праект:
Музей Вольнай Беларусі распачынае лічбавізацыю калекцыі сучаснага беларускага супраціву