
Распавядаюць рэдактарка праваабарончай выдавецкай серыі “Беларуская турэмная літаратура” Алена Лапцёнак і куратарка выставы Вольга Кліп:
– Была вельмі цікавая праца над гэтай выставай, бо з чаго зрабіць выставу, калі артэфактаў практычна няма. І гэта стала асноўнай ідэяй гэтага праекту. І таму на выставе не толькі некаторыя рэчы, якія палітвязні змаглі вынесці з турмаў, але таксама іх словы. Іх словы запісаныя ў вершах.
РР: Вы сёння далучыліся да выставы, да вернісажу з кнігамі. Якімі?
– Першая, безумоўна, гэта «Турэмны дзённік» – зборнік твораў беларускіх палітвязняў, акурат апошніх гадоў, ну і паказала я апошнюю кнігу з выдавецкай серыі «Беларуская турэмная літаратура» – гэта Максім Знак «Закамерон».
Аўтар ідэі – Музей Вольнай Беларусі, суарганізатары і партнёры – праваабарончы цэнтр “Вясна”, беларуская асацыяцыя палітвязняў “Да Волі” і Народнае антыкрызіснае ўпраўленне. Таксама праект падтрымалі Амбасада Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве, мэрыя Варшавы, фундацыя “Trzy Trąby”.














Арыгiнал артыкула: racyja.com