Спектакль «Скрыўленне хрыбетніка». Адзін дзень у офісе, дзе кожны змагаецца за выжыванне

Icon
February 20, 2025
News Main Image
— Праца часта становіцца нашай тоеснасцю. Дык кім мы з’яўляемся, калі яе губляем? Мне хацелася таксама паглядзець, як мы спраўляемся з працагалізмам, перапрацоўкай і стрэсам. Таму я звярнулася да практыкаванняў Аляксандра Лоўэна і да «Ненасільніцкага зносін» Розэнберга, спрабуючы зазірнуць у такую шчыліну: што, калі гэта не дапамагае? — казала ў эфіры Другога канала Маніка Ярасіньска, рэжысёрка спектакля «Скрыўленне хрыбетніка».

Офіс. Кожны супрацоўнік змагаецца за выжыванне і павышэнне. У душнай атмасферы напружання і няпэўнасці ўсе надзяваюць маскі, каб здавацца ідэальнымі. Страх перад начальнікам і стратаю працы прымушае да маральных кампрамісаў, а працаўнікі, ахопленыя трывогай, дазваляюць сябе прыніжаць, толькі каб дасягнуць жаданага поспеху.

Тэма, узятая з жыцця
Стваральнікі спектакля «Скрыўленне хрыбетніка. Вечар для асоб з дэфектам паставы» вывучаюць таксічныя механізмы ў працоўным асяроддзі.

— Калі мы вырашылі падрыхтаваць гэты спектакль, большасць з нас працавала па найме і рухалася ў карпаратыўнай прасторы. Прыходзячы на рэпетыцыі, мы неслі з сабой гэты эмацыйны багаж, з якім выходзілі з працы. А наша рэжысёрка, Маніка Ярасіньска, якраз шукала актуальную тэму, — тлумачыла актрыса Эва Пятрак.

Акторы без пошты, але з дэбютам
Спектакль створаны на аснове тэксту нямецкай драматургіні Інгрыд Лаўзунд. Гэта дэбютная пастаноўка Тэатральнай групы «Акторы без пошты».

У нядзелю, 23 лютага, «Скрыўленне хрыбетніка. Вечар для асоб з дэфектам паставы» будзе паказаны ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве.

Спектакль «Скрыўленне хрыбетніка. Вечар для асоб з дэфектам паставы» падрыхтавала Тэатральная група «Акторы без пошты».Фота: Ніка Оленчын

Czytaj więcej