Прэм’ера батлейкі «Салдат і Чорт» адбылася ў Варшаве

Icon
February 2, 2025
News Main Image

Спектакль зладзілі беларускі акцёр Аляксандр Ждановіч (Маляваныч) разам з музыкамі Пятром Марчанкам і Настай Пятровай.

Распавядаюць артысты:

-Лялькі цудоўныя, але суха будзе глядзецца без музыкі, тым больш, што якраз гэта і дуда, і скрыпка. Яны такія народныя, гэта такая паралель з батлейкай і натуральна і арганічна глядзіцца.

-Першапачаткова тэма “Тры анёлы” павінна была гучаць на дудзе таксама. Але па выніку мы вырашылі, што прыгажэй і больш цэльна будзе паставіць спадара Кірчука, а далей ужо мне Маляваныч выдаў розныя “звінелкі-шумелкі”, – зараз ты граеш на гэтым, усё, разбірайся.

Пастаноўка адбылася ў Музеі Вольнай Беларусі.

Прадстаўленне заснаванае на аўтэнтычным тэксце, які граўся беларускімі батлеямі на мяжы XIX — XX стагоддзя.

Аляксандр Ждановіч

Напрыканцы імпрэзы госці маглі набыць кнігі Аляксандра Ждановіча, а таксама падпісаць іх у аўтара.

Арыгiнал артыкула: racyja.com

Czytaj więcej