
Некаторыя падарожжы іншыя. Яны не пачынаюцца ў аэрапорце ці на вакзале. Яны не маюць плану або мэты. Яны пачынаюцца ў момант, калі свет, які мы ведалі, раптам знікае — і мы павінны навучыцца жыць у пустэчы. У стане бязважкасці…
Менавіта пра такія падарожжы распавядае «NO GRAVITY» — незвычайны відэа-трыптык і мультысэнсорная выстава ў рэжысуры Пятра Яноўчыка, прэм’ера якой адбылася 30 кастрычніка ў варшаўскім Free Belarus Museum.
Пад гукі III сімфоніі Генрыка Мікалая Гурэцкага, у далікатным паўцемры, дзе святло і цень пераплятаюцца, як успамін і надзея, публіка стала часткай гісторыі пра тых, хто страціў грунт пад нагамі — літаральна і метафарычна.



.webp)

Сярод танцораў Польскага Нацыянальнага Балета кожны рух мае значэнне. Кожны жэст распавядае пра спробу захаваць раўнавагу, пра пошук надзеі ў свеце, які раптам перастаў быць бяспечным. Скачок у паветра становіцца метафарай уцёкаў, але таксама і веры — што можна ўзляцець, нават калі зямля сыходзіць з-пад ног.
У навушніках чутныя галасы. Сапраўдныя, ціхія, кранальныя. Артысты, якія былі вымушаныя пакінуць свае краіны, распавядаюць пра дарогу — пра тое, што яны пакінулі, і пра тое, што змаглі знайсці ў Польшчы. Іх словы гучаць як малітва, як водгук старажытных песень, як дыханне свету, які ўсё яшчэ шукае для сябе месца.
Сёння ў свеце больш за 120 мільёнаў людзей былі вымушаныя пакінуць свае дамы. Але тут галоўнае — чалавек: яго цела, дыханне, рух і голас. У далікатным святле праектара гэтага дастаткова, каб адчуць, што кожная гісторыя ўцёкаў — гэта гісторыя нас усіх…
«NO GRAVITY» не патрабуе каментару.
У гэтай прасторы я асабіста ўбачыла сваю бабулю — у халодным таварным вагоне, падчас вайны, трымаючую на руках маю маці, якой было некалькі месяцаў, і ўцякаючую ад небяспекі. І я адчула, што кожны з нас носіць у сабе падобную гісторыю — гісторыю мужнасці, страху, клопату пра блізкіх і надзеі, што ў канцы гэтага шляху чакае новае жыццё.
«NO GRAVITY» — гэта прастора цішыні, роздуму і сустрэчы з чалавекам. Дастаткова ўвайсці, прысесці, услухацца ў музыку Гурэцкага і ў аповеды артыстаў — дазволіць, каб мастацтва ўзняло нас вышэй за цяжар штодзённасці і нагадала, што спачуванне — найвялікшая мера чалавечнасці.
Выстава дзейнічае да 12 лістапада 2025 года
Free Belarus Museum, вул. Фоксаль 11, Варшава
Аўторак–Пятніца: 16:00–20:00
Субота–Нядзеля: 12:00–20:00
Рэжысура і творчая канцэпцыя: Пётр Яноўчык
Харэаграфія: Яўгенія Драбік
Музыка: Генрык Мікалай Гурэцкі
III сімфонія «Сімфонія смутных песень» op. 36 (1976)
II. Lento e largo, Tranquillissimo
DOP: Мацей Шэльц
Вытворчасць: Фонд мастацтваў Perform
Выканаўчы прадзюсар: Мацей Шэльц / One Light Studio
Мантаж і постпрадакшн: One Light Studio
Каардынацыя: Агнешка Бжэзіньска
Танцоры:
Яна Штангей, Патрык Валчак, Нікадзем Бялік, Павел Дабжыньскі,
Каспар Гурчак, Аліўя Гурэцка, Паўліна Магер, Дар’я Маеўска
Святло: Аскар Навотка (Studio ŚWIT)
Вытворчая падтрымка: Юлія Варакомская
Сцэнарый-сториборд: Аліцыя Яноўчык
Відэа-бэкстэйдж: Якуб Троціньскі
Фота-бэкстэйдж: Зузанна Аржэхоўска
Асістэнты студыі: Крыстан Оніск, Якуб Троціньскі
Аренда святла: CAMCAM Rental
Балетныя падлогі: Teatr STUDIO
Касцюмы: Wypożyczalnia Mundurów Współczesnych i Uniformów / Крыстан Оніск
Mov_BODY Lab / Лабараторыя Рэгістрацыі Танца
Музыка
Генрык Мікалай Гурэцкі — III сімфонія «Сімфонія смутных песень» op. 36 (1976)
II. Lento e largo, Tranquillissimo
Сімфанічны аркестр Познаньскай філармоніі
Анджэй Борэйка /дырыжор/
Эва Іжыкоўска /сапрана/
Запіс ад 4 лютага 1995 г.
Выдавецтва DUX
Здымкі праведзены ў Studio Świt у Варшаве
Тэхналагічная падтрымка: SONY Polska
Праект прафінансаваны са сродкаў Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны у межах праграмы Інстытута творчых індустрый: Развіццё творчых сектараў
Арыгiнал артыкула: magazynswiat.pl