Музей Вольнай Беларусі прыняў студэнтаў з Украіны і Польшчы: экскурсіі і новыя культурныя сустрэчы

Icon
December 2, 2024
News Main Image

У лістападзе 2024 года Музей Вольнай Беларусі ў Варшаве прыняў шэраг візітаў ад студэнтаў і студэнтак з Украіны і Польшчы, пашыраючы міжнароднае культурнае супрацоўніцтва і адукацыйныя праграмы.

25 лістапада музей наведала група ўкраінскіх студэнтак з 12 універсітэтаў, у тым ліку Валынскі нацыянальны ўніверсітэт імя Лесі Украінкі, Нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт Украіны, Дняпроўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Алеся Ганчара і іншыя. Візіт адбыўся дзякуючы супрацоўніцтву з фондам Tutaka у межах праграмы @studytourstopolan, фінансаванай Польска-Амерыканскім фондам свабоды, аператарамі якой выступілі Fundacja Liderzy Przemian і Borussia.Olsztyn.

Госці сустрэліся з Намеснікам Кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўніком НАУ Паўлам Латушкам, а таксама азнаёміліся з музейнай экспазіцыяй, прысвечанай барацьбе беларусаў за свабоду і годнасць. Экскурсія была арганізавана ў рамках праекта «Музей Вольнай Беларусі ў культурнай палітры польскай сталіцы», што рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы мэрыі Варшавы.

Павел Латушка и студынты
Група ўкраінскіх студэнтак з 12 універсітэтаў. Варшава 2024. Фота: Музей Вольнай Беларусі

30 лістапада музей наведалі студэнты і студэнткі адразу двух польскіх універсітэтаў — Універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані і Варшаўскага ўніверсітэта (катэдра беларусістыкі). Падчас візіту госці мелі магчымасць пазнаёміцца з музейнай экспазіцыяй і даведацца пра сучасную гісторыю Беларусі, а таксама наведалі выставу польскай мастачкі Веранікі Вжосэк «Retraumatizations», арганізаваную сумесна з «Белсат».

Група студэнтаў двух польскіх універсітэтаў. Варшава 2024. Фота: Музей Вольнай Беларусі

Экскурсіі для польскіх і ўкраінскіх студэнтаў і студэнтак падкрэслілі значэнне культурнага дыялогу і адукацыйных праектаў, якія знаёмяць маладых людзей з гісторыяй і барацьбой беларускага народа за свабоду і годнасць.

Czytaj więcej