Фінісаж у Варшаве выставы «Дошка гонару» Яраслава Кірвеля

Icon
July 2, 2025
News Main Image

У Варшаве адбыўся фінісаж выставы «Дошка гонару» Яраслава Кірвеля, на якой можна было ўбачыць партрэты знакамітых беларусаў.

Выстава «Дошка гонару»

Сваімі выступамі падзею падтрымалі музыкі Yahorsho, Алесь Дзянісаў і П. Ліпень. Акрамя таго, на імпрэзе паказалі міні-фільм пра вернісаж.

Эмоцыямі ад закрыцця дзеліцца Яраслаў Кірвель:

– Гэты доўгабуд нарэшце скончыць сваю будову.

РР: Што было для цябе самым складаным падчас правядзення гэтай выставы?

– Самым складаным было давесці гэтую выставу да канца, бо ў пэўны момант усё вісела ў невядомай паўзе. Цяжкавата было калі штосьці не акрэслена, і невядома, калі мы робім гэтую выставу. А потым стала вядома, і працэс заварушыўся, вельмі хутка мы ўсё зрабілі ў найлепшым выглядзе, нават лепш, чым магло гэта быць, калі б я гэта зрабіў раней.

Падзея адбылася ў Музеі Вольнай Беларусі.
Нагадаем, у варшаўскай галерэі «Septem of swords» у бары «Карма» (Aleja 3 Maja 5) яшчэ працягваецца іншая выстава Яраслава «Kviecień».

Выстава «Дошка гонару»
Выстава «Дошка гонару»
Выстава «Дошка гонару»
Выстава «Дошка гонару»
Выстава «Дошка гонару»
Выстава «Дошка гонару». Варшава, 2025.

Арыгiнал артыкула: Беларускае Радыё Рацыя

Czytaj więcej