Budzma.org: Muzeum Wolnej Białorusi organizuje spotkanie historyczne z okazji 35. rocznicy odzyskania przez Białoruś niepodległości

Icon
July 21, 2026
News Main Image

Музей Вольнай Беларусі ладзіць гістарычнае спатканне, прысвечанае 35-годдзю беларускай Незалежнасці

23.07.2026ГРАМАДСТВА

35 гадоў беларускай незалежнасці.png

Галоўным госцем сустрэчы стане Лявон Баршчэўскі — адзін з «дэпутатаў Незалежнасці», які прымаў актыўны ўдзел у працы Вярхоўнага Савета і палітычных працэсах, звязаных са станаўленнем беларускай дзяржаўнасці.

У дыскусіі таксама возьме ўдзел прафесар Віктар Шадурскі — аўтар кнігі «Нараджэнне беларускага Левіяфана. Беларусь ад парламенцкай рэспублікі да аўтарытарнага рэжыму (1990–1996)», прысвечанай аналізу палітычнай трансфармацыі Беларусі ў першыя гады незалежнасці.

Вядоўцам сустрэчы выступіць Аляксей Ластоўскі, дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі.

Падчас сустрэчы гісторыкі абмяркуюць:

  • месца падзей 1990–1991 гадоў у гісторыі беларускай дзяржаўнасці;
  • ролю Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце і рашэнняў Вярхоўнага Савета;
  • працэсы фарміравання інстытутаў незалежнай Беларусі;
  • пераход ад парламенцкай мадэлі да новай палітычнай сістэмы ў 1990-я гады;
  • значэнне гэтых падзей для сучаснай гістарычнай памяці.

Дата і час:
27 ліпеня 2026 года, 18:00

Месца:
Музей Вольнай Беларусі, Варшава