Запрашаем на прэзентацыю аўдыёгіда «Сцежкамі Адамовіча», якая адбудзецца 22 жніўня ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве

Icon
August 14, 2026
News Main Image

Аўтар ідэі аўдыёгіда Андрусь Архіпенка распавядзе пра тое, як праект нарадзіўся і быў рэалізаваны, а таксама пакажа сайт, на якім плануецца сабраць архіў, прысвечаны творчасці і грамадскай дзейнасці Алеся Адамовіча.

Актывіст нагадае пра іншыя ініцыятывы па ўшанаванні памяці пісьменніка, якія рэалізоўваліся яшчэ ў Беларусі, і падзеліцца планамі і марамі, якія хацелася б ажыццявіць, а таксама разважаннямі аб тым, чаму спадчына Адамовіча — сучасная і актуальная.

У праграме прэзентацыі запланаваныя выступы прадстаўнікоў Беларускага ПЭНу з расповедам пра прэмію А. Адамовіча.

Калі: 22 жніўня, 17:00

Дзе: вул. Фоксаль (ul. Foksal), 11, Варшава, Музей Вольнай Беларусі

Уваход вольны.

Аўдыёгід «Сцежкамі Адамовіча», агучаны акторам Аляксандрам Ждановічам (Маляванычам), можна праслухаць у Telegram-боце і мабільным прыкладанні.

Спасылкі на іх — на сайце adamovich.eu.