9 чэрвеня ў Музеі Вольнай Беларусі адкрываецца выстава «Дэпатрыяцыя»

Icon
June 9, 2026
News Main Image

У Беларусі можна трапіць пад пераслед за рэчы, якія мы пакажам на гэтай выставе.

9 чэрвеня ў Музеі Вольнай Беларусі адкрываецца «Дэпатрыяцыя».

Гэты тэрмін сустракаецца рэдка, але добра апісвае рэальнасць, у якой апынуліся беларусы і беларускі. Калі Радзіма больш не можа абараніць свае знакі. Калі нацыянальныя сімвалы і артэфакты пратэсту вымушаныя пакідаць краіну, каб выжыць.

Апошнія месяцы каманда музея разам з людзьмі ў Беларусі працавала над тым, каб бяспечна вывезці і захаваць прадметы, якія сёння могуць стаць падставай для пераследу.

На выставе вы ўбачыце рэчы, што былі побач з людзьмі падчас маршаў і дваровых сустрэч. Рэчы, якія хавалі ад ператрусаў. Рэчы, што захавалі памяць пра салідарнасць і супраціў.

За час праекта музей атрымаў каля 170 артэфактаў і некалькі тысяч фотаздымкаў і відэазапісаў. З меркаванняў бяспекі многія гісторыі на выставе застануцца ананімнымі. Але іх галасы будуць пачутыя.

Адкрыццё: 9 чэрвеня, 18:00
Музей Вольнай Беларусі, Warszawa, Foksal 11/1

Чакаем вас.

#музейвольнайбеларусі #freebelarusmuseum #belarus

*Гэта дзейнасць ажыццяуляецца пры падтрымцы Belarus Beehive i Еўрапейскага Саюза